Далучыліся да напісання Усебеларускай дыктоўкі

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы супрацоўнікі ЦСАН Карэліцкага раёна далучыліся да напісання Усебеларускай дыктоўкі. Мерапрыемства праходзіла ў чытальнай зале ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”.

Свае веды ў гэты дзень праверылі каля дваццаці карэллічан, якія пісалі дыктоўку па тэксце Якуба Коласа “На прастор, на шырокі прастор!”.

Тэкст быў падабраны спецыяльна да Года міру і стварэння, у ім апісаны маляўнічыя краявіды роднай Беларусі, падкрэслена непаўторнасць і адметнасць нашай Радзімы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *