Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Карэліцкім раёне адбылося велападарожжа “Маршрутамі Першай сусветнай вайны”

Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Карэліцкім раёне прайшло незвычайнае мерапрыемства. Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан разам з супрацоўнікамі сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама, прадстаўнікамі спартыўнай школы і ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна» накіраваліся ў велападарожжа “Маршрутамі Першай сусветнай вайны”. Кропкай адпраўлення стаў мемарыяльны комплекс «Зорка» ў райцэнтры.
Першым прыпынкам стала поле за вёскай Беразавец, дзе групу веласіпедыстаў з Карэліч ужо чакалі ўдзельнікі турыстычнага атрада “Турысты” з Лукскай сярэдняй школы. Месца для прыпынку было выбрана невыпадкова. Менавіта тут у гады Першай сусветнай вайны праходзіла лінія фронту. Аб гэтым расказаў удзельнікам велапрабегу кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба “Віцязь” Уладзімір Матусевіч. Ён пазнаёміў прысутных з падзеямі, якія адбываліся ў гэтым месцы, прадэманстраваў архіўныя фотаздымкі тых часоў і некаторыя экспанаты з музея Першай сусветнай вайны.
Наступным пунктам стала разбураная Троіцкая царква ў вёсцы Беразавец. Больш за сто год таму яе выкарыстоўвалі рускія салдаты. На вяршыні царквы стаяў салдат, які карэкціраваў сваю артылерыю. Немцы заўважылі гэта — і царква была разбурана.
Застаецца толькі пажадаць, каб такія велапаходы сталі сапраўднай традыцыяй, якая будзе знаёміць жыхароў раёна з гісторыяй іх маленькай радзімы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *