Беларускія вячоркі ў ЦСАН Карэліцкага раёна
У рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ЦСАН Карэліцкага раёна прайшло фальклорнае мерампрыемства “Беларускія вячоркі”.
Наведвальнікі аддзялення вырашылі з карысцю правесці час доўгім зімовым вечарам, тым больш, што многія з іх у дзяцінстве былі на сапраўдных вячорках і памятаюць як гэта адбывалася.
Пакой быў аформлены ў стылі беларускай хаткі з прыладамі працы і рэчамі штодзённага ўжытку: куфэрак, калаўротак, прасніца, збаны, абрусы, ручнікі, посцілкі. Удзельнікі вячорак апрануліся ў беларускае адзенне. Усё гэта надало святу асаблівы каларыт.




Удзельнікі мерапрыемства прыемна размаўлялі па-беларуску, танчылі і спявалі, успаміналі народныя прыказкі і прымаўкі, удзельнічалі у беларускіх народных гульнях, дзяліліся ўспамінамі.





Пажылыя людзі адказна і з энтузіязмам падышлі да ўдзелу ў вячорках. І яны атрымаліся па-хатняму душэўнымі. Кожны быў ганарлівы за багатую культурную спадчыну сваёй краіны.