В Кореличском районе открыли таблички на улицах, названных в честь героев войны

1 ліпеня спецыялісты ЦСАН Карэліцкага раёна прынялі ўдзел у адкрыцці шыльд на вуліцах, названых у гонар герояў вайны.
Усяго на Карэліччыне было ўсталявана 6 памятных шыльдаў у гонар герояў Другой сусветнай вайны, чыімі імёнамі названы вуліцы ў райцэнтры і аграгарадках раёна. Удзельнікі цырымоніі сабраліся на мемарыяльным комплексе “Зорка”, адкуль накіраваліся ў аграгарадок Ярэмічы, дзе ўсталявана таблічка ў гонар Уладзіміра Зянонавіча Царука — граматнага арганізатара, удзельніка Грамадзянскай вайны, кіраўніка антыфашысцкага падполля і партызанскага руху, Героя Савецкага Саюза.
Пра кожнага з герояў вайны, чые імёны ўвекавечаны ў назвах вуліц і на памятных шыльдах, расказаў старшы навуковы супрацоўнік УК “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей” Аляксей Караян.
Наступным прыпынкам стаў агр. Малюшычы, адна з вуліц якога названа ў гонар Яна Янавіча Фогеля — савецкага ваеначальніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза, генерал-маёра, загінулага ад смяротнай раны, якую атрымаў каля Малюшыч падчас вызвалення Беларусі.
Таксама памятныя шыльды былі адкрыты на вуліцах Мікалая Гастэлы, Міхаіла Белуша, Уладзіміра Царука і Аляксандра Матросава ў райцэнтры.
Важна памятаць, шанаваць і перадаваць гэтыя важныя старонкі нашай гісторыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *