
Грамадскія аб’яднанні Карэліччыны прынялі ўдзел у акцыі «Збяром дзяцей у школу»
З нагоды правядзення акцыі «Збяром дзяцей у школу» намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Яўген Чычкан, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Нэлі Маісеенка, яе намеснік, галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Валянціна Вішнеўская наведалі сем’і Карэліччыны. Сярод іх — мнагадзетныя і апякунскія, а таксама сем’і, у якіх выхоўваецца дзіця-інвалід. Іх маці працуюць у пярвічных арганізацыях грамадскіх аб’яднанняў розных галін — сельвыканкаме, сельскай гаспадарцы, гандлі, культуры, адукацыі, сацыяльнай абароне раёна. З нагоды акцыі ўручылі дзецям школьныя прылады.

